Лукашэнка хоча размясціць у Беларусі некалькі дывізіёнаў расійскіх "Іскандэраў"
Аляксандр Лукашэнка хоча размясціць у Беларусі некалькі дывізіёнаў аператыўна-тактычных ракетных комплексаў "Іскандэр" на заходнім і паўднёвым кірунках. Пра гэта ён расказаў у інтэрв'ю галоўнаму рэдактару расійскага часопіса "Национальная оборона" Ігару Каротчанку.
Па яго словах, у беларускага войска добрае і высокадакладнае ўзбраенне, але новая тэхніка ад Расіі не зашкодзіць. Мяркуючы па інтэрв'ю, Лукашэнка збіраецца ваяваць.
Пра "Іскандэры" ды іншую вайсковую тэхніку ён заявищ так: "Мне трэба некалькі дывізіёнаў на заходнім, на паўднёвым кірунку, хай стаяць. Гэта 500 кіламетраў, наш "Паланэз" — да 300. Мы бачым, дзе і ракетай трэба нанесці ўдар, і "Точку" задзейнічаць, і "Бук-МБ". Вельмі важная зараз мабільнасць, таму мы стварылі машыны на МЗКЦ, бронемашыны, восем-дзевяць чалавек экіпаж, як БТР. Таму вы не хвалюйцеся, мы сваю ролю тут згуляем".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.