Лукашэнка і Назарбаеў хочуць правесці ў Мінску перамовы па Украіне
11 жніўня адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з прэзідэнтам Рэспублікі Казахстан Нурсултанам Назарбаевым.
Як паведамляе прэс-служба кіраўніка Беларусі, гутарка адбылася з ініцыятывы казахстанскага боку. Кіраўнікі Беларусі і Казахстана абмяняліся думкамі пра стан двухбаковага супрацоўніцтва і развіццё Еўразійскага эканамічнага саюза.
Падчас размовы таксама абмяркоўвалася ідэя правесці ў Мінску на вышэйшым узроўні перамовы па сітуацыі ва Украіне, адзначае БелаПАН.
Фота — mln.kz