Лукашэнка і Парашэнка праводзяць сустрэчу ў Петрыкаўскім раёне

Лукашэнка і Парашэнка праводзяць сустрэчу ў Петрыкаўскім раёне

У сераду, 26 красавіка, Аляксандр Лукашэнка і Пётр Парашэнка праводзяць сустрэчу ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці. У рэзідэнцыі "Ляскавічы" кіраўнікі Беларусі і Украіны абмяркоўваюць “шырокі комплекс пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва”, а таксама шляхі паляпшэння сітуацыі ў раёнах, якія пацярпелі ад чарнобыльскай катастрофы, інфармуе БЕЛТА.

Як паведамляла Еўрарадыё, спачатку Лукашэнка і Парашэнка сустрэліся на тэрыторыі Украіны, яны наведалі Чарнобыльскую АЭС, азнаёміліся з будаўніцтвам новага сховішча над разбураным 4-м энергаблокам. Лідары заявілі, што іх краіны паспяхова ўзаемадзейнічаюць у рамках чарнобыльскіх праектаў, але патэнцыял магчымасцяў супрацоўніцтва выкарыстоўваецца “далёка не ў поўным аб’ёме”. Кіраўнікі Беларусі і Украіны ўсклалі кветкі да “Сцяны памяці” мемарыяльнага комплексу “Героям Чарнобыля”, яны ўшанавалі памяць загінулых ліквідатараў. “Суседзяў не выбіраюць,казаў Аляксандр Лукашэнка. — Таму будзьце ўпэўненыя, што беларусы былі і будуць заўсёды надзейнымі сябрамі”.

Лукашэнка і Парашэнка праводзяць сустрэчу ў Петрыкаўскім раёне
Фота: hromadske.tv

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі