Лукашэнка: Калі трэба будзе ў імя народу памерці, мы павінны памерці першымі

Лукашэнка: Калі трэба будзе ў імя народу памерці, мы павінны памерці першымі

5 ліпеня Аляксандр Лукашэнка выступіў на цырымоніі ўшанавання выпускнікоў вышэйшых ваенных навучальных устаноў і вышэйшага афіцэрскага складу. Ён акрэсліў задачы, якія стаяць перад сілавымі структурамі, адзначыў, што ў сілавых ведамствах "выбудаваныя аптымальныя структуры", а "людзі ў пагонах у нашым грамадстве карыстаюцца заслужаным аўтарытэтам".

Падчас цырымоніі Лукашэнка ўручыў пагоны генерал-маёра Андрэю Бурдыку, Андрэю Жуку, Генадзю Казлоўскаму і Ігару Каралю. Уладзіміру Захарчуку і Сяргею Дарошку прысвоена чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра міліцыі. Чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра юстыцыі атрымаў Дзмітрый Канаплянік. Першы намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Уладзімір Арлоўскі атрымаў персанальнае званне дзяржаўнага саветніка мытнай службы III рангу.

"У нас ёсць толькі адзін абавязак і адна мэта: мы ў цяжкую хвіліну павінны быць наперадзе, і, калі трэба будзе ў імя нашага народу памерці, мы павінны памерці першымі. Мы пра гэта павінны памятаць заўсёды", цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі яго прэс-служба.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі