Лукашэнка — Караніку: увядзі ўсім апазіцыянерам па кроплі маёй крыві
Аляксандр Лукашэнка распарадзіўся ўвесці па кроплі яго крыві ўсім апазіцыянерам. Пра гэта ён заявіў, звяртаючыся да міністрау аховы здароўя Уладзіміра Караніка падчас сустрэчы з медыкамі і ўручэння ім дзяржаўных узнагародаў.
"Ты ж мяне зараз у залаты фонд гэты запішаш, калі здаюць кроў, плазму і потым лечаць людзей? Я буду здаваць кроў, а ты вазьмі гэтую плазму і ўвядзі ўсім апазіцыянерам па кроплі. Самы просты шлях павярнуць іх у бок дзяржавы! Ну, і ў мой бок. Таму я публічна кажу, каб усе апазіцыянеры па кроплі крыві атрымалі. Яны не адмовяцца! Ты ж ведаеш: калі ў рэанімацыю трапляеш, там ужо не глядзіш якая кроў — абы выжыць", — перадае словы кіраўніка дзяржавы Telegram-канал "Пул Першага".
Лукашэнка дадаў, што гэта ён сказаў паўжартам-паўсур'ёзна.
Як прызнаўся кіраўнік Беларусі напрыканцы ліпеня, ён на нагах перанёс каранавірус. Праўда, у гутарцы з Дзмітрыем Гардонам 6 жніўня ён заявіў, што хварэў на каранавірус пазней і дактарам спатрэбілася на яго лячэнне 4-5 дзён. Яны былі абавязаныя вылечыць Лукашэнку да 4 жніўня, каб ён мог выступіць з Пасланнем беларускаму народу і парламенту.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.