Лукашэнка лічыць, што за забруджванне прыроды трэба забіраць машыны

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў ад чыноўнікаў больш увагі надаваць пытанням навядзення парадку на зямлі. І не толькі ў гарадах ці ўздоўж асноўных транспартных магістраляў, але і ў самых аддаленых кутках краіны.

Лукашэнка падкрэсліў, што бачыць сітуацыю не толькі з акна аўтамабіля ўздоўж асноўных трасаў, але таксама часта бывае ў розных рэгіёнах. Ён прывёў прыклад адной з такіх прыватных паездак недалёка ад мяжы Магілёўскай і Віцебскай абласцей.

"Заехаў у самае глухое месца — агіднае стаўленне да некаторых палёў. Думаюць, што гэта далёка, што ніхто не ўбачыць. Наплявацельскае стаўленне. Гэта ў Косінца [старшыні Віцебскага аблвыканкама] было", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА.

У той жа час кіраўнік дзяржавы лічыць, што і самі грамадзяне, асабліва ў прыватным сектары гарадоў і ў вёсках, павінны прымаць актыўны ўдзел у падтрыманні парадку. Ён даручыў кіраўніцтву мясцовай вертыкалі выбудаваць адпаведную працу з насельніцтвам. Таксама Лукашэнка заявіў, што трэба жорстка караць тых, хто забруджвае навакольнае асяроддзе, звальвае ў неадпаведных месцах смецце. Ён лічыць, што за такое можна адбіраць транспартныя сродкі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі