Лукашэнка лічыць Сноўдэна здраднікам

“Бяда, раскруцілі гэту тэму, і, напэўна, сёння кіраўніцтва Расіі не ведае, што з гэтым Сноўдэнам рабіць. Я б на месцы расіян асабліва не напружваўся, а даў Сноўдэну палітычны прытулак”, — цытуе Аляксандра Лукашэнку Interfax.by.



Нагадаем, што былы супрацоўнік ЦРУ Эдвард Сноўдэн перадаў газетам The Guardian і Washington Post сакрэтную інфармацыю, якая тычыцца татальнага сачэння амерыканскіх  спецслужбаў за інфармацыйнымі камунікацыямі паміж грамадзянамі многіх дзяржаў па ўсім свеце. Сноўдэну пагражае вялікі турэмны тэрмін за парушэнне заканадаўства ЗША.



У канцы траўня Сноўдэн вылецеў у Ганконг, а затым, у чэрвені, прыбыў у Маскву, дзе спыніўся ў транзітнай зоне аэрапорту “Шарамецьева”. Мяркуецца, што ён знаходзіцца там дагэтуль. У канцы чэрвеня Эдвард Сноўдэн папрасіў часовага палітычнага прытулку ў Расіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі