Лукашэнка: Майдана пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі не будзе
Выбарчае заканадаўства Беларусі змянілася і стала больш ліберальным, таму будучая кампанія па выбарах прэзідэнта будзе больш канкурэнтнай.
Аднак гэтыя змены не прывядуць да з'яўлення майдана ў нашай краіне, заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння журналістам, перадае БЕЛТА.
"Не думаю, што ўжо настолькі змянілася заканадаўства, што заўтра гэтыя змены прывядуць да нейкага Майдану ў Беларусі, крый божа", — адзначыў кіраўнік Беларусі.
Ён лічыць, што і раней падчас выбарчых кампаній хапала палітычнай канкурэнцыі. Як прыклад ён згадаў выбары снежня 2010 года: "Да таго ўжо дэмакратызаваліся, што ванітавала часам ад таго, што адбывалася на экранах тэлевізараў, сродках масавай інфармацыі, на вуліцах, у аўдыторыях. Была беспрэцэдэнтная адкрытасць. Чым гэта скончылася, вы ведаеце. З аднаго боку, мы абралі прэзідэнта, з другога — вельмі актывізаваліся "дэмакратызатары", паспрабавалі дэмакратызаваць нашу Беларусь праз лом, кайло, рыдлёўку. Чым гэта скончылася, таксама вядома", — заявіў Лукашэнка. На яго думку, беларусы па-новаму ацанілі Плошчу-2010, зірнуўшы на яе праз прызму сённяшніх украінскіх падзеяў.
Фота — БЕЛТА