Лукашэнка — Мікалаю: “Вырасцеш — будзеш прэзідэнтам!” (відэа)

Лукашэнка — Мікалаю: “Вырасцеш — будзеш прэзідэнтам!” (відэа)

Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы з курсантамі Вайсковай акадэміі прызнаўся, што ўжо “наеўся” ўлады (ён кіруе краінай амаль 25 гадоў), аднак сыходзіць “на пенсію” пакуль не збіраецца. З яго адказаў на пытанні вынікае, што ён задумваецца над тым, хто ж будзе кіраўніком дзяржавы пасля яго.

“Я табе не жадаю пражыць жыццё прэзідэнта, — гаварыў Лукашэнка, адказваючы на пытанне аднаго з курсантаў. — Не дай Бог. Усе мае сыны прэзідэнтамі быць не хочуць. Нават гэты [Лукашэнка паказвае рукой, што гаворыць пра малодшага сына]. Я гавару: "Вырасцеш — будзеш прэзідэнтам!".“Барані Божа!” [— адказвае сын]… Таму… сваім дзецям я не пажадаў бы [такога лёсу].

Дарэчы, на сустрэчы ў Вайсковай акадэміі прысутнічаў старэйшы сын Аляксандра Лукашэнкі Віктар, які працуе яго памочнікам па нацыянальнай бяспецы. Мікалай Лукашэнка яшчэ вучыцца ў школе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі