Лукашэнка: Мы не супраць таго, каб італьянцы ўсынаўлялі беларускіх дзяцей

Аляксандр Лукашэнка не бачыць ніякіх перашкодаў для таго, каб італьянскія сем'і займаліся ўсынаўленнем беларускіх дзяцей. Пра гэта ён заявіў журналістам у аўторак у Рыме. Кіраўнік Беларусі дадаў, што гэтую праблему ён абмеркаваў з прэм'ер-міністрам Італіі Сільвіё Берлусконі і тут няма ніякай праблемы. Па словах Лукашэнкі, ёсць гарантыі дзяржсакратара Ватыкана Тарчызіё Бертонэ, які гарантаваў аўтарытэтам Рымска-Каталіцкай царквы, што дзеці будуць тут годна ўтрымоўвацца.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі