Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам Пакістана: "Адчуваю, што лёд крануўся"
Гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне паміж Беларуссю і Пакістанам абавязкова выйдзе на ўзровень палітычных адносін паміж краінамі да іх лідарамі. Такое меркаванне Аляксандр Лукашэнка выказаў на сустрэчы з прэзідэнтам Пакістана Мамнунам Хусэйнам.
"Адчуваю, што лёд крануўся, крануўся салідна, і праз чатыры гады мы дасягнем жаданых вынікаў, пабудуем фундамент нашых адносін у выглядзе гандлю і рашэнняў пытанняў у сферы эканомікі", — перадае прэс-служба беларускага кіраўніка яго словы.
Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь і Пакістан вызначылі, у якім кірунку рухацца далей і якія сферы дзейнасці прадстаўляюць узаемную цікавасць. "Цяпер засталося гэтыя кірункі "зазямліць", гэта значыць звесці беларускую кампанію з пакістанскай ці даць ім магчымасць працаваць бесперашкодна і стварыць за чатыры гады той 1 млрд долараў, пра які мы казалі", — заявіў ён. 1 мільярд долараў — гэта тая лічба, на якую краіны спадзяюцца выйсці ва ўзаемным таваразвароце.
У сваю чаргу Мамнун Хусейн адзначыў, што візіт беларускага кіраўніка ў Пакістан ўмацоўвае не толькі гандлёва-эканамічныя адносіны, але таксама навуковыя, культурныя, адукацыйныя ды іншыя сувязі.