Лукашэнка: Нафты атрымаем столькі, колькі зможам перапрацаваць (відэа)
У аўторак прайшло паседжанне Савета бяспекі, прысвечанае пытанням сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Аляксандр Лукашэнка заявіў, што неабходна павялічваць беларускую прысутнасць на агульным рынку Еўразійскага эканамічнага саюза. Ён заклікаў больш актыўна працаваць, "не пасіўнічаць і не стагнаць пра тое, што, нібыта, вырасла канкурэнцыя". Лукашэнка адзначыў шэраг перавагаў, якія атрымала Беларусь пасля падпісання дамовы.
Лукашэнка: "Галоўнае тут, што ўмовы па газе зразумелыя, мы фактычна пралангуем сённяшнюю прымальную для нас цэнавую сітуацыю. Па нафце таксама дамовіліся: колькі зможам перапрацаваць — столькі атрымаем".
Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што ў беларускім бюджэце застануцца 1,5 млрд долараў вывазных пошлінаў, якія раней пералічваліся ў расійскі бюджэт.
Аляксандр Лукашэнка чакае, калі адновіцца рост эканомікі (відэа)