Лукашэнка назваў Домрачаву легендай сусветнага спорту і ўручыў зорку Героя
Цырымонія ўшанавання герояў Алімпіяды ў Сочы прайшла ў Мінску ў Палацы Незалежнасці. (ДАДАЛОСЯ ВІДЭА)
Трохразовая алімпійская чэмпіёнка Дар'я Домрачава атрымала ад кіраўніка дзяржавы зорку Героя Беларусі.
"Ніякія словы не могуць перадаць тыя пачуцці, якія перапаўнялі нас падчас выступленняў Дар'і Домрачавай, — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА. — Сіла, хуткасць, вытрымка, мужнасць, трапнасць, майстэрства злілося ў трыумф вялікай спартсменкі. Трыумф, якога не ведала дагэтуль планета... Заваяваўшы тры залатыя медалі на адной Алімпіядзе, ты, Даша, стала легендай сусветнага спорту. І твой спартыўны і грамадзянскі подзвіг уганараваны найвышэйшым званнем Героя Беларусі. А ў нас іх зусім няшмат".
Лукашэнка ўзнагародзіў ордэнамі алімпійцаў Кушніра, Цупер і Скардзіну
Дар'і Домрачавай 27 гадоў. Яна нарадзілася ў Мінску, біятлонам пачала займацца ў Сібіры, дзе працавалі яе бацькі. Але яшчэ раней захаплялася лыжнымі гонкамі. З 2003-га Домрачава зноў жыве ў Беларусі. За зборную нашай краіны яна выступае ўжо 10 гадоў. Падчас Алімпійскіх гульняў у Сочы Дар'я Домрачава была ўганараваная званнем Героя Беларусі.
Дар'я Домрачава не выключае, што выступіць у лыжных гонках