Лукашэнка не пацвердзіў, што сябруе з Грузіяй супраць Расіі
Развіццё адносінаў паміж Беларуссю і Грузіяй не з’яўляецца “сяброўствам супраць Расіі”. Такую заяву зрабіў сёння на фэсце “Дажынкі-2007” у Рэчыцы Аляксандр Лукашэнка, паведамляе БЕЛТА.
Нагадаем, нядаўна Мінск наведаў міністр унутраных справаў Грузіі, які вёў перамовы з кіраўніком Беларусі. Пасля гэтага дзяржаўныя СМІ пачалі называць грузінскага прэзідэнта Міхаіла Саакашвілі “сябрам беларускага народу”, хоць раней яго бязлітасна бэсцілі.
Расійскі “Коммерсантъ” мяркуе, што Беларусь папрасіла Грузію выступіць своеасаблівым пасярэднікам у адносінах з Захадам.
У суботу Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў, адзначыў: “Расійскія дыпламаты вельмі часта сустракаюцца з грузінскімі калегамі. Мы ж гэта не расцэньваем як сяброўства супраць Беларусі”.
У той жа час кіраўнік Беларусі заявіў, што “мы суверэнная дзяржава, якая мае права будаваць адносіны з іншымі дзяржавамі, зыходзячы са сваёй уласнай выгады”.