Лукашэнка не супраць таго, каб Беларусь на "Еўрабачанні" прадстаўляў украінец
![Лукашэнка не супраць таго, каб Беларусь на "Еўрабачанні" прадстаўляў украінец](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/dsc_4034.jpg.webp?itok=L2KurR6_)
Аляксандр Лукашэнка прызнаўся, што спакойна ставіцца да таго, што на песенным конкурсе "Еўрабачанне" нашу дзяржаву будзе прадстаўляць украінец. Заява прагучала на сустрэчы з прадстаўнікамі творчай моладзі.
"Я ў гэтым ніякага страху не бачу, асабліва калі гэта рускі чалавек ці ўкраінец", — цытуе БЕЛТА словы кіраўніка дзяржавы.
Як вядома, сёлета ад Беларусі ў конкурсе "Еўрабачанне" будзе выступаць украінскі спявак Alekseev.