Лукашэнка: Неабходна больш увагі надаваць вывучэнню беларускай мовы

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, у цяперашні час вывучаецца сітуацыя ў сферы сярэдняй адукацыі, дзе хапае недахопаў. У якасці прыкладу Лукашэнка прывёў школьную праграму, у якой рускай і нават англійскай мове адводзіцца больш гадзін, чым беларускай мове.

"Добра, на рускай мове мы практычна ўсе размаўляем. Але на беларускай мове, скажам шчыра, у побыце, дома мы размаўляем менш. Так, можа быць, трэба ў школе на карысць беларускай мовы даць адну гадзіну, а не англійскай?", — цытуе словы Аляксандра Лукашэнкі БЕЛТА.

Нараканні кіраўнік дзяржавы мае і да школьнай праграмы па літаратуры, у якую "з незразумелых прычын" уключаюцца тыя ці іншыя творы.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі