Лукашэнка: Па "справе Кныровіча" КДБ затрымаў 11 чалавек

Лукашэнка: Па "справе Кныровіча" КДБ затрымаў 11 чалавек

27 студзеня Аляксандр Лукашэнка пракаментаваў затрыманне вядомага беларускага бізнесмена Аляксандра Кныровіча. Пра тое, што Кныровіч знаходзіцца ў СІЗА КДБ, стала вядома ў чацвер, аднак афіцыйнай інфармацыі не было. Лукашэнку не спадабалася, што і як пісалі пра гэта СМІ, таму ён вырашыў выказацца. Ён заявіў, што затрыманыя 11 чалавек. З інфармацыі КДБ вынікае, што затрыманыя 12 чалавек.

Лукашэнка: "На ім таўра ставіць няма куды. Разам з тым дзясяткам, каго арыштавалі... Там сотні тысяч долараў круцяцца. Знайшлі там усё гэтыя цёмныя бухгалтэрыі ў яго. Але самае галоўнае, ён жа цяпер просіць аб памілаванні, аказваецца, ён гатовы плаціць і кампенсаваць страты, прызнае сваю віну. На іх таўра ставіць няма куды. І ласкі да жулікаў не будзе ніякай. Злодзей мусіць сядзець у турме! Такую рэзалюцыю я толькі што наклаў на даклад старшыні Камітэта дзяржбяспекі".

Па словах Лукашэнкі, усе, хто мае дачыненне да згаданай крымінальнай справы, — пасярэднікі, тыя, хто даваў хабары і браў іх, усе будуць сядзець у турме.

Тэлеканал "Беларусь 1" інфармуе, што з 2014 года прадстаўнікі кампаніі "СарматТэрма-Інжынірынг" (Кныровіч яе сузаснавальнік) забяспечвалі правядзенне заказных біржавых таргоў для рэалізацыі дарагой прадукцыі. Яны, "шляхам змовы і подкупу" кіраўнікоў і службовых асоб прадпрыемстваў жыллёва-камунальнай гаспадаркі і арганізацый энергетыкі арганізоўвалі ценявыя тэндары. Адзначаецца, што сумы адкатаў закладваліся фірмай у сабекошт прадукцыі, а завышаная цана яе ўлічвалася пры фармаванні камунальных тарыфаў. Атрымліваецца, што фактычна прыбытак бізнесменаў і хабар службовых асоб аплачваліся за кошт насельніцтва, адзначаецца ў сюжэце.

Больш падрабязна пра Аляксандра Кныровіча гл. тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі