Лукашэнка пагаварыў з Назарбаевым па тэлефоне

Лукашэнка пагаварыў з Назарбаевым па тэлефоне

19 сакавіка адбылася тэлефонная размова Аляксандра Лукашэнкі з Нурсултанам Назарбаевым, які сёння абвясціў, што сыходзіць у адстаўку, інфармуе БЕЛТА.

Беларускі кіраўнік заявіў, што з вялікім шкадаваннем успрыняў гэты крок свайго сябра. Лукашэнка падкрэсліў, што мае шчыльныя шматгадовыя працоўныя і сяброўскія адносіны з Назарбаевым. "Размова ў цэлым атрымалася вельмі цёплай", — канстатуе БЕЛТА.

Назарбаеў абвясціў пра сваю адстаўку ў жывым тэлеэфіры падчас нарады аб развіцці краіны. Часовым выканаўцам абавязкаў прэзідэнта Казахстана стаў спікер Сената Касым-Жамарт Такаеў. Гэта пляменнік Назарбаева. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі