Лукашэнка пагутарыў з Мадура і паабяцаў падтрымку Венесуэле

Лукашэнка пагутарыў з Мадура і паабяцаў падтрымку Венесуэле

Аляксандр Лукашэнка правёў тэлефонную размову з прэзідэнтам Венесуэлы Нікаласам Мадура, паведамляе прэс-служба беларускага кіраўніка.

Лукашэнка адзначыў, што беларускі бок старанна адсочвае сітуацыю ў дружалюбнай Венесуэле і суперажывае чарговаму вітку напружанасці, які падсілкоўваецца дэструктыўнымі сіламі як унутры, так і па-за межамі краіны.

Таксама ён падкрэсліў, што Беларусь паслядоўна выступае за мірнае ўрэгулявання ўнутранай сітуацыі ў Венесуэле выключна ў рамках прававога поля і канстытуцыі краіны.

“Катэгарычна не падтрымліваем любое знешняе ўмяшанне ва ўнутраныя справы суверэннай дзяржавы, у тым ліку скіраванае на дэстабілізацыі абстаноўкі ў краіне”, — заявіў Лукашэнка.

Ён таксама запэўніў, што Венесуэла заўсёды можа разлічваць на падтрымку беларускага боку.

Чарговая хваля беспарадкаў у Венесуэле адбылася пасля прэзідэнцкіх выбараў. Паводле афіцыйных вынікаў, Нікалас Мадура быў пераабраны на новы тэрмін. Аднак яго канкурэнт  па перадвыбарчай гонцы, лідар апазіцыі Хуан Гуайда абвясціў сябе выканаўцаў абавязкаў прэзідэнта, а затым прынёс прысягу на вуліцы пры падтрымцы сваіх прыхільнікаў. Гуайда прызналі лідары шэрагу буйных дзяржаваў, у тым ліку ЗША.

Падчас антыўрадавых акцыяў, якія прайшлі ў Венесуэле, загінула 36 чалавек, болей за 500 былі арыштаваныя.

Венесуэла перажывае цяжкі эканамічны крызіс з рэзкім падзеннем узроўню жыцця. Антыўрадавыя акцыі адбываюцца тут з 2014 года.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі