Лукашэнка павіншаваў Мадуру з перамогай на выбарах

Лукашэнка павіншаваў Мадуру з перамогай на выбарах

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Нікаласа Мадуру з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах. Было заяўлена, што ён набраў каля 68% галасоў. Такім чынам Мадура працягвае кіраваць у Венесуэле.

У віншаванні, якое даслаў Лукашэнка, гаворка ідзе пра тое, што ў Венесуэле "зноў перамагла сапраўдная дэмакратыя і народная справядлівасць". Беларускі кіраўнік адзначыў мужнасць Мадуры, які працягвае абараняць "ідэі Баліварыянскай Рэвалюцыі" і "сацыялізму XXI стагоддзя" "у складаных знешнепалітычных умовах і пры эканамічным супрацьдзеянні шматлікіх агрэсіўных сіл". Лукашэнка напісаў і пра тое, што Беларусь "сур'ёзна настроеная на далейшае развіццё канструктыўнага беларуска-венесуэльскага дыялогу і ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах".

А дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа выказаўся пра "махлярскія выбары" ў Венесуэле. Ён лічыць, што яны "абражаюць дэмакратычныя традыцыі" ды паабяцаў: Злучаныя Штаты прымуць эканамічныя і дыпламатычныя меры для "аднаўлення дэмакратыі" ў гэтай краіне.

Нікаласу Мадуры 55 гадоў. Ён быў міністрам замежных спраў і віцэ-прэзідэнтам пры мінулым кіраўніку Венесуэлы Уга Чавесе. Пасля смерці апошняга ў 2013 годзе, Мадура стаў прэзідэнтам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі