Лукашэнка пра стабільнасць у Беларусі: Літасці нікому не будзе! (відэа)

Ён заклікаў людзей захоўваць існуючыя ў нашай краіне стабільнасць і бяспеку. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што гарантаванне бяспекі дзяржавы — асноўны напрамак яго дзейнасці. І ён не можа дапусціць яе страты, інакш яму гэтага беларусы ніколі не даруюць.



"Літасці нікому не будзе, ні жулікам, ні злодзеям, ні тым, хто перашкаджае нам жыць, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Таму давайце разам захоўваць гэтую стабільнасць. Што ад мяне залежыць, я не проста імкнуся, я гэта раблю разам з мужыкамі, якія стаяць у мяне за спіной. Для таго мы і ёсць у дзяржаве, каб абараніць нашы сем'і".



Лукашэнка ў чарговы раз падкрэсліў вялікую важнасць таго факту, што людзі ў Беларусі, напрыклад, могуць спакойна і без страху адпусціць дзяцей на вуліцу.
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі