Лукашэнка прадэманстраваў, як працуе "метад кепкі" (відэа)
Калі кепку кідаюць на каласы і яна не падае на зямлю, значыць, поле саспела.
У аўторак Аляксандр Лукашэнка з рабочай паездкай наведаў Мінскі раён. Там "аграрыі" прапанавалі яму "метадам кепкі ацаніць поле". Кіраўнік дзяржавы пагадзіўся.
Лукашэнка: "Што, ты хочаш сказаць, што не ўпадзе?.. Дык упала!..".
Кепка Лукашэнкі насамрэч утрымалася на каласах. Пасля яе ж кінуў віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы. Дарэчы, кепку Аляксандр Лукашэнка забраў, сказаў: шчаслівая.
Відэа — АНТ