Лукашэнка прапануе ўзмацніць беларуска-ўкраінскае супрацоўніцтва па Чарнобылі

Лукашэнка прапануе ўзмацніць беларуска-ўкраінскае супрацоўніцтва па Чарнобылі

Узмацніць супрацоўніцтва Беларусі і Украіны па чарнобыльскай праблематыцы прапанаваў Аляксандр Лукашэнка. Пра гэта ён заявіў 26 лістапада пасля наведвання Чарнобыльскай АЭС. Там ён сустракаецца з прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам.

"І беларусы, і ўкраінцы разумеюць, што чарнобыльская катастрофа не ведае межаў. Нашы дзяржавы імкнуцца разам пераадольваць гэтую бяду", — цытуе прэс-служба словы кіраўніка Беларусі. 

Ён распавёў, што Беларусь і Украіна рэалізавалі шэраг сумесных мерапрыемстваў у галіне радыеэкалагічнага маніторынгу і радыяцыйнага кантролю, сельскай і лясной гаспадаркі, каардынацыі навуковай і інфармацыйнай працы. Ёсць супраца ў рамках чарнобыльскіх праектаў міжнародных арганізацый. 

Разам з тым Лукашэнка бачыць яшчэ не рэалізаваны патэнцыял у супрацы нашых краін. "Упэўнены, што нашы навукоўцы, медыкі, эколагі — усе, хто ў Беларусі і Украіне працуе на ліквідацыю наступстваў аварыі, захаванне здароўя людзей на пацярпелых тэрыторыях, — могуць і павінны зрабіць значна больш", — мяркуе ён.

У чарговыя ўгодкі катастрофы на Чарнобыльскай АЭС Лукашэнка і Парашэнка ўшанавалі памяць загінулых ліквідатараў. Кіраўнікі дзяржаў ўсклалі кветкі да "Сцяны памяці" мемарыяльнага комплексу "Героям Чарнобыля".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі