Лукашэнка прызнаў, што былі "масіраваныя кібератакі на прадпрыемствы"

Лукашэнка прызнаў, што былі "масіраваныя кібератакі на прадпрыемствы"

14 снежня падчас сустрэчы з "актывам" Магілёўскай вобласці Аляксандр Лукашэнка прызнаў, што былі "масіраваныя кібератакі на прадпрыемствы" Беларусі. "Дастаткова аднаго кліку мышкі і шкода будзе на мільярды рублёў", — заявіў ён у Магілёве. Па словах Лукашэнкі, гэта "такі элемент гібрыднай вайны". Неназваныя ім асобы ці арганізацыі робяць спробы "падарваць тэхналагічны працэс на прадпрыемствах, асабліва ў сферы энергазабеспячэння". Ён супакоіў прысутных, што "кампетэнтныя органы" спыняюць спробы нанесці шкоду прамысловасці і інфраструктуры.

"Яны ні перад чым не спыняцца", — напалохаў чыноўнікаў Аляксандр Лукашэнка. І дадаў, што "нельга самасупакойвацца". А далей сказаў, што трэба "не дапусціць перагібаў у працы сілавых структур".

Раней "кіберпартызаны" заяўлялі пра "атакі" на шэраг беларускіх прадпрыемстваў. Іх прызналі "экстрэмісцкім фарміраваннем".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі