Лукашэнка — рабочым: Не бойцеся інфармацыйнай вайны (відэа)

Аляксандр Лукашэнка расказаў работнікам гарбарнага аб'яднання пра падзеі ва Украіне. Між іншым, ён адзначыў, што Беларусь зацікаўленая ў тым, каб не было эскалацыі канфлікту ва Украіне.

"Сёння гэта не тая вайна, што была калісьці, ідзе інфармацыйная вайна. Не бойцеся інфармацыйных войнаў, слухайце усё і дзяліце на 10", — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што супраць Беларусі таксама вялася інфармацыйная вайна, але краіна здолела выстаяць.

Аляксандр Лукашэнка лічыць важным, каб падзеі ва Украіне не пашыраліся за яе межы. "Глыбінныя прычыны сітуацыі, якая ўзнікла ва Украіне, — не ў амерыканцах і не ў еўрапейцах, а ў іх саміх", — сказаў Лукашэнка.

Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі