Лукашэнка распавёў пра "мяккую беларусізацыю" (відэа)

Журналістка Анастасія Лосіч спыталася наконт магчымасці пашырыць ужыванне беларускай мовы. У адказ Аляксандр Лукашэнка заявіў, што пытанне мовы вырашанае на рэферэндуме 1995 года.

"Я не адпрэчваю беларускую мову. Гэта нас адрознівае ад рускіх. Мы маем на ўвазе, што беларуская мова адрознівае нас, як нацыю. Мы павінны яе ведаць, як рускую. У мяне малы расце, я хачу каб, ён ведаў беларускую, дакладна так жа, як рускую", — адзначыў беларускі кіраўнік. Па яго словах, кожны можа гаварыць па-руску ці па-беларуску.

Таксама Лукашэнка паведаміў, што частка чыноўнікаў піша яму даклады па-беларуску. У прыватнасці, гэта робіць кіраўнік тэлеканала АНТ Рыгор Кісель: "Казіятка (кіраўнік СТБ) піша мне па па-руску. А Кісель піша мне на беларускай мове".

Прэс-канферэнцыя Лукашэнкі (анлайн)

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі