Лукашэнка сустрэўся з мітрапалітам Філарэтам і запаліў велікодную свечку
Аляксандр Лукашэнка ў Вялікдзень сустрэўся з мітрапалітам Філарэтам, ганаровым Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі. Як перадае БЕЛТА, сустрэча прайшла ў Мінскім епархіяльным упраўленні Беларускай праваслаўнай царквы. Кіраўнік краіны і мітрапаліт Філарэт прывіталі адзін аднаго.
Лукашэнка прыбыў на сустрэчу разам з малодшым сынам Мікалаем. З нагоды свята ён запаліў свечку ў дамавым храме ў гонар Сабору Беларускіх святых. Затым Лукашэнка і мітрапаліт Філарэт абмяняліся падарункамі і працягнулі сустрэчу за гарбатай.