Лукашэнка сустрэўся з прадстаўніком Сусветнага банка
2 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў Мінску з віцэ-прэзідэнтам Сусветнага банка па рэгіёне Еўропы і Цэнтральнай Азіі Сірылам Мюлерам. Кіраўнік Беларусі заявіў, што разлічвае на выпрацоўку эфектыўнай дарожнай карты далейшага супрацоўніцтва паміж нашай краінай і Сусветным банкам.
"У канцы гэтага года мы з вамі павінны будзем вызначыць дарожную карту, праграму нашага супрацоўніцтва на будучае, — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. — Думаю, мы гэта зробім своечасова, і яна будзе не горш, чым у папярэднія гады".
У Беларусі з удзелам Сусветнага банка рэалізуецца шэраг праектаў на агульную суму амаль 1 млрд долараў. Гэта і сфера развіцця сістэм водазабеспячэння, павышэння энергаэфектыўнасці, мадэрнізацыі аўтадарог, развіцця ляснога сектару.