Лукашэнка сёння спусціцца ў шахту
Кіраўнік дзяржавы ў чацвер робіць рабочую паездку ў Салігорскі раён Мінскай вобласці.
Аляксандр Лукашэнка наведвае "Беларуськалій". Яму распавядуць пра вынікі фінансава-гаспадарчай дзейнасці, аб праблемных пытаннях прадпрыемства і прапановах па іх вырашэнні, а таксама пра выкананне раней дадзеных даручэнняў.
Тэлеканал "Беларусь 1" адзначае, што Лукашэнка азнаёміцца з тэхналагічнай схемай працы Чырвонаслабадскога рудніка. Плануецца, што кіраўнік дзяржавы спусціцца ў шахту. Аляксандр Лукашэнка пабывае і на заводзе па вытворчасці комплексных угнаенняў. Таксама ён паразмаўляе з працоўным калектывам "Беларуськалія".
Фота — sb.by