Лукашэнка: Трэнер каманды "Металург" павінен застацца на сваёй пасадзе
Аляксандр Лукашэнка назваў дурасцю сцвярджэнне, што прычынай адстаўкі трэнера хакейнай каманды "Металург" (Жлобін) стала перамога ўзначаленай ім каманды Гомельскай вобласці над камандай кіраўніка Беларусі. Нагадаем, што хакейная каманда Гомельшчыны выйграла ў каманды Аляксандра Лукашэнкі ў фінале аматарскага турніру.
Лукашэнка адзначыў, што напярэдадні гульні ён папрасіў службу бяспекі перадаць трэнерам гомельскай каманды не "гуляць у паддаўкі". Па словах кіраўніка Беларусі, Лебедзева неабходна пакінуць на трэнерскай пасадзе ў жлобінскім "Металургу".
Інтэрфакс