Лукашэнка ўзяў падрыхтоўку да Еўрабачання пад уласны кантроль

Аляксандр Лукашэнка не задаволены вынікамі ўдзелу прадстаўнікоў Беларусі на "Еўрабачанні". Прэзідэнт лічыць неабходным цалкам замяніць каманду, якая займаецца падрыхтоўкай беларускіх удзельнікаў да гэтага конкурсу.
"Ды і выканаўцы "добрыя", — сказаў Лукашэнка.

Па яго словах, што датычыцца Пятра Ялфімава, то да пачатку конкурсу — за месяц-паўтара яму скардзіліся, што ён не жадае нечага рабіць, хтосьці ім кіруе.

"Мне гэта ўсё надакучыла, і я сказаў: не замінайце, мы яго абралі, замяніць не можам. Калі ўжо ўпарціцца моцна пачне, дык давайце не будзе ўдзельнічаць сёлета наогул. Вырашылі ўдзельнічаць — вось і вынік", — заявіў Лукашэнка.

Таму, па яго словах, "будуць замененыя і кампаніі, і людзі. Усё будзе заменена". "Адкрыю сакрэт: тыдзень таму новыя людзі пачалі прапрацоўваць новыя праекты ўдзелу Беларусі ў "Еўрабачанні", — сказаў прэзідэнт.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі