Лукашэнка вяртаецца з Сербіі ў Беларусь, ён атрымаў праваслаўны ордэн
12 чэрвеня завяршыўся яго афіцыйны візіт у гэтую краіну.
Аляксандр Лукашэнка правёў перамовы з сербскім прэзідэнтам Томіславам Нікалічам. Яны заявілі аб узаемнай зацікаўленасці ў далейшым падтрыманні рэгулярнага двухбаковага палітычнага дыялогу Беларусі і Сербіі на вышэйшым узроўні. На сустрэчы з патрыярхам Сербскім Ірынеем Лукашэнка паабяцаў, што беларусы ніколі "не падвядуць" сербаў і дапамогуць ім у цяжкі час. Патрыярх уручыў кіраўніку дзяржавы найвышэйшую ўзнагароду Сербскай праваслаўнай царквы — ордэн Святога Савы першай ступені.
Таксама Лукашэнка сустрэўся з кіраўніцтвам сербскага парламента (на здымку).
Нагадаем, кіраўнік Беларусі сёння заявіў, што Захад хацеў сарваць яго візіт у Сербію.