Лукашэнка выказаўся пра "моўную хвалю": вы сэрца хочаце згубіць, ці розум?
У пасланні да народу і парламенту Аляксандр Лукашэнка выказаўся па моўным пытанні. "Зноў пайшла моўная хваля. Ну я ж прасіў не падымаць гэтае пытанне, яно закрытае, — гаварыў Лукашэнка. — У нас дзве дзяржаўныя мовы — руская і беларуская. Руская, не украінская, не расійская. Калі мы згубім рускую мову, то страцім розум, калі беларускую — сэрца. Вы сэрца хочаце згубіць, ці розум?".
Таксама кіраўнік дзяржавы згадаў, што калі ездзіць па трасе, то бачыць надпіс "Выконвайце хуткасны рэжым". "Я зразумею, яшчэ нехта зразумее, а расіяне не зразумеюць, — кажа Аляксандр Лукашэнка. — Падумаюць зноў пра "рэжым Лукашэнкі". Давялося вярнуць".