Лукашэнка выказаўся пра новыя прэзідэнцкія выбары

Лукашэнка выказаўся пра новыя прэзідэнцкія выбары

На адкрыцці трэцяй лініі метро Аляксандр Лукашэнка загаварыў пра новыя прэзідэнцкія выбары. 

"Некаторыя ад нас патрабуюць новыя выбары. Гарантую вам новыя выбары тады, калі вы прымеце рашэнне. Немцы ўчора ўстурбаваліся, аж у сваім парламенце прынялі рашэнне для нас, беларусаў. Вы спачатку ў сябе разбярыцеся, у Польшчы разбярыцеся, яна бліжэй. І самае галоўнае: запатрабуюць яны ад амерыканцаў правесці паўторныя выбары? Я пагляджу, як немцы запатрабуюць ад амерыканцаў правесці новыя выбары", — заявіў Лукашэнка. Відэа з гэтым выказваннем абнародаваў ТГ-канал "Пул Першага". 

Дарэчы, у жніўні пра магчымасць новых выбараў Лукашэнка выказваўся іначай. 17 жніўня ён наведаў Мінскі завод колавых цягачоў, дзе яго асвісталі і патрабавалі сысці ў адстаўку. Падчас выступу Лукашэнка запытаўся ў рабочых, ці хочуць яны новых выбараў. А пачуўшы станоўчы адказ, заявіў: "Адказваю вам на гэтае пытанне. Мы правялі выбары. Пакуль вы мяне не заб'яце, іншых выбараў не будзе".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі