Лукашэнка: Я не дыктатар — гэта сто адсоткаў!

“Тое, што я не дыктатар — гэта сто адсоткаў, бо гэта супярэчыць увогуле маёй сутнасці. Я дэмакрат болей, чым вы, нават у вашым разуменні гэтага працэсу і гэтага слова, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Я свабоду чалавека цаню вышэй за ўсё. Свабоду! Прыватную ініцыятыву замяніць сёння таксама нічым нельга. Хіба мы з вамі ў разуменні гэтага разыходзімся?”.

Кіраўнік дзяржавы таксама адзначыў, што ягоная праца вельмі цяжкая, бо прадугладжвае вялікую адказнасць. “І даўно б мы ад нечага адмовіліся, калі б не ваш ціск з боку, калі нам увесь час даводзіцца збірацца разам і спрабаваць супрацьстаяць таму негатыву, які навальваецца на нас то з Захаду, то з Усходу. Мы вымушаныя гэта рабіць, каб выжыць”, — прыводзіць словы Лукашэнкі агенцтва БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі