Лукашэнка: Ужо пачынаю падазраваць усё кіраўніцтва Мінгарвыканкама (відэа)
У аўторак кіраўнік дзяржавы правёў нараду, прысвечаную пытанням выканання даручэнняў аб будаўніцтве значных аб'ектаў у Мінску.
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, тэма будаўніцтва ў сталіцы "дайшла да крайняй кропкі". І ён не збіраецца больш цярпець, нават, "калі гэта задавальняе ўрад і нават праваахоўныя органы".
"Прабачце, але я ўжо пачынаю падазраваць усё кіраўніцтва Мінгарвыканкама, і для гэтага ў мяне ёсць падставы", — цытуе словы Лукашэнкі БЕЛТА. Ён нагадаў пра асуджанага за "вялізныя хабары" першага намесніка мэра сталіцы і адзначыў, што "гэта проста так не бывае". Лукашэнка заявіў, што ён атрымлівае даклады па сітуацыі ў Мінску і змест іх яго насцярожвае. "Не атрымалі б мы яшчэ большы які-небудзь варыянт, чым з вашым першым намеснікам", — сказаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да старшыні Мінгарвыканкама Мікалая Ладуцькі.
Паводле Лукашэнкі, асабліва "негатыўная сітуацыя" складваецца з такімі аб'ектамі, як "Мінск-Сіці", стадыёны "Трактар" і "Дынама", Цэнтр фрыстайла ды аквапарк.
Лукашэнка заявіў, што мінскія чыноўнікі няўмеюць працаваць з інвестарамі
Фота — БЕЛТА