Лукашэнка запрасіў у Палац Незалежнасці герояў Алімпіяды

Удзел у мерапрыемстве прыме Аляксандр Лукашэнка. Плануецца, што ён уручыць дзяржаўныя ўзнагароды пераможцам і прызёрам, іх трэнерам і іншым спецыялістам.



Як паведамляе БЕЛТА, у Палац Незалежнасці запрасілі таксама сваякоў алімпійцаў. Агулам на ўрачыстасці будзе прысутнічаць каля 200 чалавек.



Нагадаем, што Алімпійскія гульні ў Сочы сталі самымі паспяховымі для беларускай зборнай за ўсю яе гісторыю. Беларусь заваявала шэсць медалёў — 5 залатых і 1 бронзавы. Наша краіна заняла 8-е месца па якасці ўзнагарод.

Ала Цупер, Надзея Скардзіна, Антон Кушнір, Дар'я Домрачава


Фота — БЕЛТА  
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі