Лукашэнка зноў “наехаў” на “Газпром”, напярэдадні плацяжа за расійскі газ

Павялічваючы цэны на газ, “Газпром” нажываецца на Беларусі. Такую заяву зрабіў напярэдадні чарговага плацяжа за расійскі газ Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго словаў, “у будучым годзе нам хочуць падняць цану яшчэ на 15-20%”. Таму падчас перамоваў па заключэнні газавага кантракта на будучы год у беларускага боку будзе “жорсткая матывацыя”.

Лукашэнка таксама падкрэсліў, што пытанні цаны на газ будуць спалучаныя з пытаннямі транзіта расійскай сыравіны праз Беларусь.

Тым не менш, кіраўнік дзяржавы паабяцаў, што кантракт з “Газпромам” аб пастаўках расійскага газу будзе падпісаны да канца года, паведамляе “Інтэрфакс”.

Нагадаем, да 23 верасня Беларусь павінна расплаціцца з “Газпромам” за пастаўлены ў жніўні газ. За ліпень было заплачана каля 150 мільёнаў долараў. Пераводу прыблізна такой жа сумы чакае расійская кампанія і зараз.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі