Лябедзька каля ЦВК заклікаў падпісаць петыцыю за звальненне Ярмошынай
Анатоль Лябедзька запісаў каля каля ЦВК у Мінску відэазварот, у якім заклікаў падпісаць петыцыю за звальненне Лідзіі Ярмошынай. Апазіцыйны палітык лічыць, што падставаў для адстаўкі старшыні Цэнтрвыбаркама больш чым дастаткова. Лябедзька перакананы, што ў 1996-м Ярмошына ўзначаліла Цэнтральную выбарчую камісію незаконна. Яшчэ адзін аргумент — праведзеныя ёй выбарчыя кампаніі не былі прызнаныя міжнароднай супольнасцю легітымнымі. Анатоль Лябедзька падкрэслівае, што подпіс за адстаўку старшыні ЦВК — гэта дэманстрацыя ўладзе жадання пазітыўных перамен у краіне.
Сёлета Лябедзька запісваў відэазвароты, у якіх прапаноўваў Аляксандру Лукашэнку адказаць на 25 самых надзённых пытанняў. Але кіраўнік дзяржавы іх праігнараваў.
17 лістапада 2019-га ў Беларусі пройдуць выбары ў Палату прадстаўнікоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.