Лябедзька: У АГП і партыі Гайдукевіча не можа быць ніякага супрацоўніцтва

Як паведамляла Еўрарадыё, 19 чэрвеня кіраўнік абласной арганізацыі АГП Аляксандр Ваўчанін падпісаў дамову аб супрацы з кіраўніком абласной філіі ЛДПБ Аляксандрам Піліпчуком. Супрацоўніцтва тычылася сацыяльнай сферы.



У каментары nn.by лідар АГП Анатоль Лябедзька заявіў: "Мы знаходзімся на розных полюсах. Партыя Гайдукевіча — праўладная, наша — апазіцыйная. Ніякага пагаднення няма і быць не можа. Ёсць подпіс сп.Валчаніна, але ні Рада АГП, ні ягоныя намеснікі не ведалі пра такую ініцыятыву. Ніхто не даваў сваёй згоды. Падпісанне адбылося з грубымі парушэннямі статуту. Відаць, ужо заўтра Рада разгледзіць гэтае пытанне".



Таксама Лябедзька не выключыў, што на рэгіянальным узроўні дзейнічаюць спецслужбы, якія спрабуюць раскалоць апазіцыйную партыю напярэдадні будучых прэзідэнцкіх выбараў. Лябедзька вылучаны кандыдатам ад АГП на наступныя прэзідэнцкія выбары.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі