Лябедзьку будуць судзіць за “Шэсце нацыянальнага сцяга”
Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька атрымаў позву з суда Цэнтральнага раёна Мінска. Палітык паведаміў у Фэйсбуку, што яго выклікаюць на разгляд адміністратыўнай справы аб арганізацыі і ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве “Шэсце нацыянальнага сцяга”, якое адбылося 10 кастрычніка ў цэнтры Мінска.
У той дзень каля тысячы чалавек прайшлі ад плошчы Свабоды да плошчы Якуба Коласа.
Разбор адміністратыўнай справы прызначаны на 10.00 28 кастрычніка.
9 кастрычніка ў тым самым судзе Лябедзька атрымаў штраф у 9 мільёнаў рублёў за ўдзел у акцыі супраць расійскіх ваенных баз. Акцыя прайшла ў Мінску 4 кастрычніка.