Лявон Баршчэўскі: Разлічваць на папулярнасць Мілінкевіча нельга

Кадравыя перастаноўкі адбыліся на абноўленым сойме Партыі БНФ, які прайшоў у Мінску.  Месца адказнага сакратара ўправы заняў юрыст Уладзімір Лабковіч, сакратаром па арганізацыйных пытаннях прызначана Валянціна Свяцкая, рэгіянальныя пытанні даручылі кіраўніку Гродзенскай абласной партыйнай арганізацыі Сяргею Мальчыку.

У сваім выступе на сойме старшыня Партыі БНФ Лявон Баршчэўскі закрануў пытанне супрацы з рухам “За свабоду”. Паводле яго меркавання, “Мілінкевіч з часам будзе толькі губляць, а таму разлічваць на яго папулярнасць нельга”.

Сойм прыняў заяву ў справе мітынга прадпрымальнікаў 10 студзеня, у якой выказаўся ў іх падтрымку.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі