Мадоне адмовілі ва ўдачарэнні сіраты з Малаві
Улады Малаві адмовілі
Мадоне ў праве ўзяць на апеку чатырохгадовую
дзяўчынку Мэрсі Джэймс. 3 красавіка суд
горада Лілонгвэ адмовіў адпаведнаму
прашэнню поп-зоркі. Прычынай таму стаў
дзейсны ў краіне закон, які патрабуе,
каб будучыя бацькі пражывалі ў Малаві
як мінімум паўтары гады да ўсынаўлення
дзіцяці.
У сваім прашэнні Мадона абяцала забяспечыць усе ўмовы для жыцця дзяўчынкі ў сваёй сям'і. «У мяне ёсць магчымасць і жаданне надзейна забяспечыць клопат аб Мэрсі Джэймс і зрабіць яе паўнапраўным членам маёй сям'і, — гаварылася ў прашэнні. — Адмова ў праве на ўдачарэнне можа нанесці дзіцяці непапраўную эмацыйную траўму, чаго можна пазбегнуць у выпадку пазітыўнага рашэння».
Цяперашні разгляд справы аб усынаўленні праходзіў пад пільным наглядам мясцовых праваабаронцаў, якія дагэтуль упэўненыя, што Мадона незаконна ўзяла на выхаванне малавійскага хлопчыка Дэвіда Банду ў 2006 годзе. Спявачка забрала дзіця ў ЗША да поўнага завяршэння працэдуры ўсынаўлення, якое адбылося толькі летась. Праваабаронцы заяўляюць, што станоўчае рашэнне суда было прадыктаванае не законамі Малаві, а вядомасцю і фінансавым уплывам Мадоны.
Фота: www.newsland.ru