Мадура баіцца "фашысцкага" замаху і ўзмацняе ахову
Пра пагрозу замаху венесуэльскі прэзідэнт заявіў у аўторак.
Паводле слоў Нікаласа Мадуры, забіць яго збіраюцца "правыя фашысцкія сілы" і амерыканскі імперыялізм. "[Яны] палююць за мной і стараюцца даведацца, куды я еду, і я вымушаны берагчы сябе", — цытуе словы прэзідэнта Венесуэлы падчас сустрэчы з рабочымі ў штаце Балівар РІА "Новости".
Нагадаем, Нікалас Мадура быў абраны прэзідэнтам на датэрміновых выбарах у красавіку. Іх прызначылі пасля смерці ад рака прэзідэнта Уга Чавеса.
Фота — AFP