Мадура прапанаваў Лукашэнку разам будаваць эканоміку постнафтавага перыяду

Мадура прапанаваў Лукашэнку разам будаваць эканоміку постнафтавага перыяду

Беларусь і Венесуэла мусяць зрабіць рашучы крок наперад у развіцці ўзаемных адносінаў. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з Нікаласам Мадурам 5 кастрычніка. 

"Сутнасць цяперашняй нашай сустрэчы заключаецца ў тым, што нам трэба рашуча зрабіць добры новы крок наперад у развіцці нашых адносін", — перадае прэс-служба словы беларускага кіраўніка.

У адказ Мадура заявіў, што Венесуэла зацікаўленая ва ўдзеле Беларусі ў развіцці эканомікі постнафтаванга перыяду.

"Мы прайшлі часы брутальных баталій, але умацаваліся ў іх на ўсіх франтах і зараз знаходзімся на этапе аднаўлення, які таксама вельмі складаны. У эканамічным плане мы робім новыя крокі. Мы назвалі гэта праграмай баліварыянскага развіцця — так званая эканоміка постнафтавага перыяду", — патлумачыў кіраўнік Венесуэлы.

Мадура дадаў, што ў Венесуэле з захапленнем ставяцца да той дысцыпліны і працаздольнасці, якімі валодае беларускі народ. па яго словах, раней у адносінах Беларусі і Венесуэлы былі значныя поспехі, цяпер іх трэба аднавіць. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі