Мадура ўзяў бяздомнага ката на знак "высакароднасці памкненняў рэвалюцыі"

На мерапрыемстве ў Каракасе з удзелам абаронцаў жывёлаў Нікалас Мадура ўзяў пад сваю апеку вулічнага ката шэра-белага колеру. Па словах Мадура, якія пераказвае РБК, клопат пра бяздомных жывёл паказвае "высакароднасць памкненняў рэвалюцыі", пачатай Уга Чавесам.



"Місія Невада" атрымала назву ў гонар сабакі нацыянальнага героя Венесуэлы, лідара вызвольнай барацьбы супраць іспанскага панавання Сімона Балівара. Сабака мясцовай пароды мукучы быў падораны яму ў 1813 годзе і ажно 8 гадоў неадлучна суправаджаў Балівара паўсюль. У тым ліку ён быў на полі бою, дзе і загінуў у 1821 годзе.

Мянушку Невада ("Сняжок") атрымаў таксама сабака, які прайшоў з пахавальнай працэсіяй Чавеса цэлых 12 км у сакавіку 2012 годзе.



Фота — continentalist.ru
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі