МАК адрэагуе, калі ў Беларусі спартсменаў адхіляць ад зборнай за "палітыку"

МАК адрэагуе, калі ў Беларусі спартсменаў адхіляць ад зборнай за "палітыку"

У Міжнародным алімпійскім камітэце абяцаюць адрэагаваць на сітуацыю, калі ў Беларусі спартсменаў за іх палітычныя меркаванні адхіляць ад алімпійскай зборнай. Як паведамляе радыёстанцыя "Нямецкая хваля", у МАК кажуць, што зваротаў ад спартсменаў пакуль не было. Тым не менш, Міжнародны алімпійскі камітэт ужо звязваўся з Нацыянальным алімпійскім камітэтам Беларусі, "каб атрымаць тлумачэнні". А калі з Беларусі будуць "сігналы", гэтыя выпадкі разгледзяць.

Гэта своеасаблівае папярэджанне спартыўным уладам у Беларусі. Як вядома, сотні спартсменаў выступілі супраць гвалту сілавікоў, за новыя выбары, запатрабавалі вызвалення палітвязняў. Нямала іх удзельнічала ў вулічных акцыях пратэсту. У выніку ў шэрагу спартсменаў пачалі ўзнікаць праблемы, а баскетбалістка Алена Леўчанка трапіла за краты.

Міжнародны алімпійскі камітэт падкрэслівае, што "не мае ні мандату, ні магчымасці змяняць законы ці палітычную сістэму суверэннай краіны і не будзе каментаваць палітычныя падзеі ў любой краіне".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі