Макей: Беларусь імкнецца да паляпшэння адносінаў з ЗША (відэа)
У сераду, 11 снежня, у Мінску прайшла сустрэча міністра замежных спраў Беларусі і намесніка памочніка дзяржсакратара ЗША Эрыка Рубіна.
"Беларусь разумее важнасць падтрымання добрых адносінаў з ЗША, — цытуе словы Уладзіміра Макея БЕЛТА. — Мы імкнемся да паляпшэння беларуска-амерыканскіх адносінаў".
Падчас сустрэчы гаворка ішла пра "шырокі спектр пытанняў". "Мы гатовыя да адкрытага і шчырага дыялогу", — сказаў Макей.
Як вядома, адносіны Беларусі і ЗША ў апошнія гады характарызуюцца як дастаткова складаныя. Краіны да мінімуму скарацілі дыппрадстаўніцтвы, Злучаныя Штаты ўводзілі санкцыі ў адносінах шэрагу беларускіх прадпрыемстваў і чыноўнікаў.