Макей: Мы хочам выбудаваць цесныя, партнёрскія, сяброўскія адносіны з ЕС

Макей: Мы хочам выбудаваць цесныя, партнёрскія, сяброўскія адносіны з ЕС

“Мы хочам выбудаваць цесныя, партнёрскія, сяброўскія адносіны з Еўрапейскім саюзам, з краінамі-чальцамі Еўрапейскага саюза”, — заявіў у пятніцу міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей. Кіраўнік знешнепалітычнага ведамства нашай краіны быў з двухдзённым афіцыйным візітам у Чэхіі. Па яго выніках Макей адзначыў, што Беларусі збіраецца “дыверсіфікаваць гандлёва-эканамічныя, палітычныя сувязі”, інфармуе БЕЛТА.

Прэс-служба МЗС Беларусі паведамляе, што Уладзімір Макей правёў у Празе сустрэчу з прэм’ер-міністрам Чэхіі Багуславам Саботкай. Гаворка ішла пра актуальны стан і перспектывы беларуска-чэшскага супрацоўніцтва, аб “інтэнсіфікацыі супрацоўніцтва паміж беларускімі і еўрапейскімі фінансавымі і эканамічнымі інстытутамі”. Таксама беларускі міністр меў сустрэчу з міністрам замежных спраў Чэхіі Любамірам Зааралекам.

Адзначаецца, што “асаблівае месца на перамовах занялі пытанні далейшага развіцця дыялогу па лініі Беларусь — ЕС”. Абодва бакі пагадзіліся, што неабходна надаць незваротны характар пазітыўным працэсам развіцця дачыненняў паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. Чэхія гатовая падтрымаць Беларусь у яе спробе ўступіць у Сусветную гандлёвую арганізацыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі