Макей пагаварыў з кіраўніком еўрапейскай дыпламатыі пра санкцыі

Макей пагаварыў з кіраўніком еўрапейскай дыпламатыі пра санкцыі

9 кастрычніка адбылася тэлефонная размова міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з кіраўніком еўрапейскай дыпламатыі, намеснікам старшыні Еўракамісіі Жазэпам Барэлем. Як паведамляе прэс-служба МЗС нашай краіны, яны абмеркавалі "стан і перспектывы адносін паміж Беларуссю і Еўрапейскім саюзам".

Макей гаварыў пра "бесперспектыўнасць санкцый", пра тое, што афіцыйны Мінск не адмаўляецца ад раўнапраўнага і ўзаемапаважлівага дыялогу з Бруселем. Барэля цікавіла сітуацыя з патрабаваннем уладаў Беларусі да Польшчы і Літвы скараціць колькасць дыпламатаў у нашай краіне. І беларускі міністр даваў тлумачэнні, гаварыў, што гэты крок не накіраваны супраць Еўрасаюза, а выкліканы "асаблівай негатыўнай роллю, якую кіраўніцтва пазначаных краін вырашыла адыгрываць у дачыненні Беларусі".

МЗС Беларусі падкрэслівае, што падчас размовы дасягнута дамоўленасць "падтрымліваць адкрытымі каналы для дыялогу".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі